|
|
|
траўня 12, 2012
11:05 pm Вам не даводзілася чуць вугорскую мову ў закарпацкім выкананьні? "Быр-быр-быр, нахуй, быр-быр-быр, нахуй". Аказваецца, інтуітыўна зразумелая, вопшчэм-та, мова.
Гэта я да таго, што завісаю зараз у паўвенгерскім гарадку Берагава - адзіночны горны пераход па маршруце Усть-Чорна - Вільшани скончыўся на выдатненька. Плюс Цячаў, Хуст, Вінаградаў, Даліна Нарцысаў..
А фотасправаздачы я на вас калі-небудзь вывалю.
Салют!

|
красавіка 27, 2012
09:02 pm - Кропкі над "і". Кшталту, зварот да хрысьціянаў усіх канфесіяў
Сп. palitekanom узяў ды перапосьціў мой апошні допіс з дэмкай у суполку ua_by_ru, што выклікала там лёгкае бурленьне гоўн. Давялося ўмяшацца і крыху асадзіць аматараў пастаяць за гонар РПЦ МП, покуль тое ня скончылася для іх заканамерным зьлівам. Іншыя робяць больш мудра: не ўступаючы ў бясплодныя спрэчкі, проста мяне адфрэнджваюць. У сувязі з гэтым хачу сказаць: усім прыхаджанам, каго мае антыцаркоўныя погляды сапраўды нэрвуюць, лепей, незалежна ад канфесіі, пасьледаваць іх прыкладу. Бо сваіх скептычных што да цэркваў поглядаў я, хутчэй за ўсё, не зьмяню, а практыку паліткарэктнасьці і пазьбяганьня выказваньня меркаваньняў, якія могуць кагосьці пакрыўдзіць - лічу заганнай. У гэтым дзёньніку даставалася дагэтуль толькі РПЦ: проста таму, што на дадзены момант гэтая кантора з усіх хрысьціянскіх - рэкардсмэнка па крывадушшы, дэструктыўнасьці і дурнагустоўі. Хай гэтая акалічнасьць нікога не падманвае - іншыя цэрквы я таксама ня надта шаную. Я ў цэлым цярпімы да іншых поглядаў, але нават у тых людзях, каго шчыра паважаю і люблю, канкрэтна сам факт іхнае прыналежнасьці да нейкае з царкоўных кантораў - не паважаю і паважаць не магу (аб чым звычайна стараюся шчыра папярэдзіць тых мяне зафрэньдзіўшых юзэраў, у чыім жыцьці Царква займае важнае месца). Я ніколі не змагу прыняць таго, што сярод тых, каго вашыя цэрквы (праваслаўная, каталіцкая, уніяцкая) ўшаноўваюць як сьвятых - мноства відавочных маньякаў і людажэраў (затое маючых заслугі перад Канторай). Многія вашыя звычаі і рытуалы - ад хрышчэньня немаўлятаў да пакланеньня спарахнелым парэшткам "сьвятых" - уважаю адкравенным дзікунствам. Нават пратэстанцкія цэрквы, якія здаюцца адэкватнымі - то бок, не пакланяюцца маньякам і "мошчам", ня хрысьцяць немаўлятаў, не вылізваюць ачко ўладам, але болей надаюць увагі хрысьціянскім першакрыніцам, і наогул, болей за ўсіх падобныя менавіта на Цэрквы, а не Канторы - адштурхоўваюць тым, што, чамусьці, ня гледзячы на адносную адэкватнасьць, з усіх хрысьціянскіх накірункаў менавіта на пратэстантызме, здаецца, больш за ўсё людзкой крыві (у абгрунтаваньне гэтай тэзы можна параўнаць лёсы карэнных амерыканцаў, якія каланізаваліся каталікамі і, з другога боку, пратэстантамі). Раз-пораз я магу заступіцца за хрысьціянства - там, дзе бачу, што наезды на яго зьяўляюцца ўсяго толькі наездам на бабульку Еўропу, спробай расчысткі прасторы для яшчэ больш дэструктыўных, нееўрапейскіх сектаў. Але варта прызнаць: першынства Еўропы ў сьвеце забясьпечыла зусім не хрысьціянства. А свабоды, законы (па сутнасьці, антычныя), наватарства і сацыяльныя ліфты; хрысьціянства ж тут болей блыталася пад нагамі. У часы, калі Еўропа дасягала піку свайго росквіту - яна не была хрысьціянскай альбо яшчэ, альбо, па вялікім рахунку, ужо. Я не разумею, навошта быць хрысьціянінам. Усё, што ёсьць у хрысьціянстве добрага - было вядома яшчэ антычным язычніцкім грамадзтвам. Усё астатняе - наноснае, шлак і хлам, оффтоп і флуд, выгодны толькі трымаючым уладу.
|
красавіка 26, 2012
красавіка 22, 2012
08:13 pm - Музычныя навінкі раманскай моўнай групы: пічалі і радасьці bebe - Un Pokito De Rocanrol (2012)
Ах, як доўга я чакаў ад гэтай маладой мамы новага альбому! Нарэшце скачваю, стаўлю на play, а там..
Бывайце, Ньевэс Рэбойедо Віля. Лепей я запомню вас такой:
Затое адкрыў для сябе сімпатычны італьянскі ска-панк - гурт Talco. Выдатная замена іспанскаму Ska-P, ад чыіх часам адкравенна далбаёбскіх (доўга думаў, але цэнзурнага слова падабраць так і ня здолеў) тэкстаў у мяне бывае пэрыядычны butthurt. (тут, штопраўда, ня ска)
Надзвычай абаяльная банда! Хаця гэта і не адмяняе таго факту, што камунякі мусяць дачакацца свайго Нюрнбэрга.
|
красавіка 14, 2012
11:27 pm - ! Нікога не хвалюючыя чалавечыя косткі і чарапы на полацкай будоўлі. Што рабіць? Сябры, гэта капец.
Выправіліся сёньня з камрадам g_luck на пагулянку па Полацку, з мэтаю зафіксаваць працэс падрыхтоўкі да сьвяткаваньня 1150-гадовага юбілею першай узгадкі нашага горада - бо звычайна ў нас такія падрыхтоўкі роўныя па сваім дэструктыўным эфэкце невялікай вайне.
Хадзілі, фоцілі розны трэш, і раптам натыкнуліся на рэч зусім вусьцішную.

Пасярод запаведнай зоны гістарычнага цэнтру, у пары крокаў ад карпусоў езуіцкага калегіюма, без усялякіх папярэдніх раскопак вядзецца будаўніцтва нейкага аб'екта: мяркуючы па падмурку - чарговага катэджыку для нейкага дужа паважанага ў нас чалавека.

Поўны ахтунг само па сабе. Але ж апроч гэтага - там паўсюль чалавечыя косткі! Толькі бегла агледзеўшы тэрыторыю, знайшлі тры чарапы - проста сярод друзу і будаўнічага сьмецьця.




Тэрыторыя, паўтаруся, у самым цэнтры старога Полацка, пляцоўка аніяк не агароджаная і, мяркуючы па ўсім, гэтыя чарапы і косткі нікога з кампетэнтных асобаў не цікавяць.
А чалавечыя парэшткі, відаць, досыць старыя. Прынамсі, яны вытыркаюцца з-пад каранёў пнёў колісь выраслых над імі векавых дрэваў. Думаю, тут вядзецца пра два стагодзьдзі мінімум.

Скажыце, што ў гэтай сітуацыі трэба рабіць, як дзейнічаць, каб прытармазіць дзікунства і перавесьці гэтую будоўлю ў цывілізаванае рэчышча?
Update: Пра тое ж у Зьмітра
Update2: Як высьветлілася, сямнаццатае стагодзьдзе.
Толькі зьбіраўся выходзіць з дому каб нанесьці візіт у адміністрацыю Полацкага музэя-запаведніка і, магчыма, пракуратуру, як атрымаў адказ ад Дзяніса Дука, нашага галоўнага полацкага спэцыяліста па археалогіі. Зь якога вынікае, што ў ліпені мінулага года на месцы, дзе зараз будуецца катэдж (на месцы могілак 17 стагодзьдзя), былі праведзеныя адпаведныя археалагічныя работы - сабраныя і "антрапалагічна апрацаваныя" рэшткі болей паўсотні памерлых, якія зараз захоўваюцца на адпаведнай кафэдры ПДУ. Косткі і чарапы, што на фотаздымках, вылезьлі з адвалу схіла на мяжы зоны раскопак па прычыне эрозіі пасля веснавой паводкі. Паабяцалі сабраць усе астанкі сёньня.
|
сакавіка 18, 2012
10:34 am
И вот я потянул за главную нить, которой хотел было связаться с прошлым, меня гипнотизирующим, нить эта - мщение, однако и оно, как довелось убедиться на этих днях, оказалось столь же бесплодным, как и бесплоден весь мой бег назад. Да, теперь мне ясно: именно тогда, когда Земанек зачитал в факультетской аудитории отрывки из фучиковского "Репортажа с петлей на шее", я должен был подойти к нему и дать пощечину, да, именно тогда. С затянувшейся отсрочкой мщение превращается в нечто мнимое, в личную религию, в миф, отторгаемый с каждым днем все больше от действующих лиц, которые в мире мщения остаются прежними, хотя на самом деле (лестница в постоянном движении) они уже давно другие: сейчас другой Ян стоит перед другим Земанеком, и удар, который я задолжал ему, нельзя ни воскресить, ни возродить, он окончательно потерян, и, стукни я его нынче, спустя годы, мой удар был бы совершенно непонятен, а поскольку непонятен, он приобрел бы затем и совершенно иные, чужие, не продуманные мною значения, он стал бы чем-то другим, чем был в моем замысле, он мог бы обратиться совсем в иную сторону, и я бессилен был бы направить, а тем паче оправдать его.
Я резал на тарелке большую лепешку шницеля по-венски, и снова моих ушей коснулось "гилом, гилом", несшееся слабо и заунывно по-над деревенскими крышами; я мысленно представил себе закутанного короля и его "Конницу", и у меня сжалось сердце от невразумительности человеческих жестов.
На протяжении многих веков в моравских деревнях так же, как и сегодня, выезжают юноши со странным посланием, чьи буквы, начертанные на неведомом языке, они демонстрируют с умилительной верностью, даже не понимая их. Какие-то древние люди определенно хотели поведать что-то очень важное, а сегодня в своих потомках они оживают глухонемыми витиями, говорящими с публикой прекрасными и непонятными жестами. Их послание никогда не будет разгадано не только потому, что к нему не найден ключ, но и потому, что у людей нет терпения прислушаться к нему в пору, когда собрано уже такое неоглядное множество посланий стародавних и новых, что их перекликающиеся вести перестали восприниматься. Уже сейчас история - лишь ниточка запомнившегося над океаном забытого, но время шагает вперед, и наступит век высших летосчислении, какие невозросшая память индивидов вообще не в состоянии будет постичь; поэтому целые столетия, да и тысячелетия, выпадут из нее, столетия живописи и музыки, столетия изобретений, сражений, книг, и это обернется бедой, ибо человек утратит понятие о себе самом, и его история, неосмысленная, неохватная, ссохнется до нескольких схематичных, лишенных смысла сокращений. Тысячи глухонемых "Конниц королей" будут выезжать навстречу тем далеким людям с печальными и невнятными посланиями, но ни у кого не будет времени выслушать их.
Я сидел в углу летнего ресторана над пустой тарелкой - даже не заметив, как съел шницель, - и думал о том, что я тоже втянут (уже ныне, уже сейчас!) в это неизбежное и беспредельное забвение. Пришел официант, взял тарелку, взмахнул полотенцем, сметая с моей скатерти несколько крошек, и поспешил к другому столу. Меня охватила жалость к этому дню не только потому, что он был тщетным, но и потому, что даже его тщетность не останется, что он канет в Лету вместе с этим столом и с той мухой, что жужжит вокруг моей головы, и с этой желтой пыльцой, что роняет на скатерть цветущая липа, и с тем медлительным и убогим обслуживанием, столь типичным для нынешнего состояния общества, в каком я живу, что и это общество будет забыто и еще много раньше будут забыты его ошибки, грехи и неправды, от которых я страдал и натерпелся и которые напрасно пытался исправить, покарать и искупить, да, напрасно, ибо то, что случилось, случилось, и того не искупишь.
Да, это так: большинство людей обманывает себя двоякой ложной верой - они верят в вечную память (людей, вещей, поступков, народов) и в искупление (поступков, ошибок, грехов и неправд). Обе веры ошибочны. В действительности же наоборот: все будет забыто, и ничего не будет искуплено. Задачу искупления (отмщения и прощения) выполнит забвение. Никто не искупит учиненных неправд, ибо все неправды будут забыты.
Мілан Кундэра, "Жарт".
|
сакавіка 13, 2012
09:24 pm - 7 год у эфіры
..Прынамсі, датаю 13.03.2005 пазначаны першы допіс ў гэтай жэжэшачцы.
Гартаючы раз-пораз старонкі ўласнага блогу, адзначыў для сябе наступнае. Калі 5 год таму я за галаву хапаўся ад таго, ШТО і ЯК пісаў папярэднія два гады, то цяпер гэткіх жорсткіх прыступаў лютага фэйспалму датычна сваіх чатырох-пяцігадовай даўніны допісаў неяк не адчуваю. Але адчуваю, што занатоўваў іх чалавек, вельмі падобны да мяне сёньняшняга.
Гэта і прыемна (прынамсі, на пытаньне "у якім узросьце ты паразумнеў ці, дакладней, сфармаваўся як асоба?" я змагу даць больш-менш дакладны адказ, адно пагартаўшы дзёньнік), і ўвадначас сумна: выглядае, разьвіцьцё пісанінскіх навыкаў спынілася - аффтар дасягнуў у гэтай справе свайго "прыроднага максімуму". І застаўся, бадай, толькі адзін шлях пісаць лепш: інтэнсіўная накачка ведамі, адукацыя. Якая, прызнацца, кульгае на абедзьве нагі - як і пяць, і сем год таму..
Зрэшты, хоць за апошнія гады 4-5 я амаль не зьмяніўся, зьмяніўся сам LJ. З забаўкі масавай ён усё выразьней ператвараецца ў забаўку элітарную, з суправаджаючымі гэтую элітарнасьць прыкметамі разлажэньня. А значыць, тут мы і застанемся! :-)
P.S. А паколькі застаемся - пытаньне да ўсіх (і, найперш, да тых 10-20 чалавек, якія гэты дзёньнічак уважліва чытаюць):
-Якіх допісаў, альбо допісаў на якую тэму вы ў гэтым блогу хацелі б/былі б гатовыя бачыць больш?
|
лютага 25, 2012
09:27 pm Дамы, а скажыце шчыра, начысьціню, як самі думаеце: тое, чаму кожнага хлопчыка навучаюць з маленства - жанчыну нельга ўдарыць ні пры якіх абставінах - гэта праўда?
|
лютага 23, 2012
11:39 pm - "Іншыя". Камунікатыўны расізм
Мяне вельмі цікавіць адна зьява, самастойнага тлумачэньня якой не магу знайсьці.
Як вядома, людзі ад нараджэньня цураюцца "іншых". Гэта іх натуральны стан, які можа хіба крыху затынкавацца ў працэсе сацыялізацыі. Чытаў пра вопыты з чорна- і бласкурымі немаўлятамі, якія наглядна гэта дэманстравалі - белыя і чорныя дзеці, чые мазгі яшчэ ня былі запраграваныя выхавацелямі, цураліся адно аднога і аддавалі перавагу тусам міжсобку. Але гэта сітуацыя, калі "іншасьць", як кажуць расейцы, "налицо".
А я маю на ўвазе сітуацыю, калі соцыюм мякка выштурхоўвае з сваіх шэрагаў асобу, якая ня мае відавочных адрозьненьняў ад іншых. Гэта настолькі невытлумачальна логікай, што ўяўляецца, нібыта тут схавана нешта зьвярынае. Напрыклад, сабраўся новы калектыў - скажам, студэнтаў-першакурсьнікаў. Ніхто нікога даэтуль ня ведаў. Народ фарміруе групкі. І можна, назіраючы за дзяўчынкамі (у пацаноў гэта выяўлена, напэўна, яшчэ мацней, але мне прыемней назіраць за дзяўчынкамі), бачыць, як некаторыя (такіх звычайна няшмат на групу - адна-дзьве), нягледзячы на ўсе намаганьні, застаюцца па-за бортам. Пры гэтым яны не выглядаюць "няўдачніцамі" ані - тады б, прынамсі, было ўсё зразумела: людзі цураюцца "няўдачнікаў", бо лічаць няўдачлівасьць страшэнна заразнай інфэкцыяй. А тут карціна такая: дзяўчынка выглядае ня горш і ня лепш за астатніх, не разумней і не дурней за іншых, вельмі прыязная, усьмешлівая. Але яе ігнаруюць. Камунікацыю зь ёй зводзяць да самага неабходнага ветлівага мінімуму. Калі яна нешта спрабуе распавесьці, яе ня надта слухаюць, перабіваюць, і распавядаюць свае гісторыі. Калі кудысьці сыходзяць, то яе могуць не пачакаюць, і яна тады змушаная даганяць. Натуральна, і прыслухоўвацца да яе не прыслухоўваюцца - ейная вага ў калектыве імкнецца да нуля. Пры гэтым, паўтаруся, дзяўчо можа ня мець арэолу "няўдачніцы" і наогул - ва ўсім быць "стандартнай".
Ну не разумею я гэтае зьявы. Можа, штосьці ў такіх сітуацыях прапускаў міма вачэй? Вельмі хачу ў гэтым разабрацца, сьвярбіць проста.
Бо звычайна такіх "іншых" я маю тэндэнцыю лічыць адной з сабой крыві, і знаёмлюся зь імі ў прыярытэтным парадку. Выглядае досыць па-дурному, бо ў чым іх "іншасьць", разабраць я ня ў стане - яны, адкінуўшы гэтую іхную незразумелую "іншасьць", могуць быць звычайнымі і банальнымі, як шклянка кіпячонае вады, бяз кроплі мізантропіі, лагічнае, здавалася б, у гэтай сітуацыі.
І кроў, высьвятляецца, у нас розная.
|
лютага 6, 2012
01:30 pm - Немцы ў горадзе
Допіс, вядома, не пра немцаў, а пра тое, як у доме завялася была жанчына. Здавалася б, ну нарэшце - яму аб'ектыўна крыху не хапала жаночае рукі. І вось рука зьявілася, нават дзьве!
Штовечару, вяртаючыся з працы і заходзячы ў ванную памыць рукі, з жахам назіраў, як прастора літаральна тае пад наступам незьлічоных флакончыкаў, цюбікаў, пакецікаў, пузыркоў, каробачак, баначак з шампуньчыкамі, кандыцыянэрчыкамі, крэмікамі, пенкамі, гелікамі, лакамі, сурвэткамі, пігулкамі і мільёнам іншых абалютна неабходных рэчаў. А электрапрыборы! А расчоскі і масажоркі (якіх толькі ў ваннай налічыў чатыры - навошта іх столькі, дарэчы?) з засталымі паміж зубцоў валасамі!..
Пра тое, што шафы (імпартныя, тры штукі) і ў пакоі, і ў калідоры апынуліся забітымі вопраткай - нават не кажу, на гэты конт ілюзіяў ніхто й ня меў. Але каб жа іх хапіла! Не хапіла ні разу. Таму, дублюючы ролю гардзінаў, плечыкі з шмоткамі павісьлі й на карнізе. Дзёрзкі Дыяген, які нават худзенькаму гоміку Аляксандру Піліпавічу казаў "адыдзі, ты засьціш мне сонца!", ад гэтае карціны, напэўна, праглынуў бы язык..
Думаў уратавацца хоць на кухні, а там.. Не, мой быт хоць і быў умерана-суровым, але зусім аскетычным усё ж ня быў. Заўжды было крыху мяса, крыху рыбы, гарантавана - гародніна ў выглядзе морквы па-карэйску і хай сабе негламурнай, затое незаменнай узімку квашанай капусты; грэчка, рыс, макароны; мёд, шмат яблыкаў і апошнім часам - нават крыху пірожных. Цяпер жа ўсё гэта неяк згубілася ў моры разнастанае гастранаміі. Зь лядоўні пры адкрыцьці дзьверкі ежа хіба што ня падае - так усё забіта. Нават ня стану ўсё гэта пералічваць - пагатоў, некаторыя прадукты невядомыя мне ні назвай, ні прызначэньнем.
Абедзенны стол апынуўся завалены аднаго толькі хлеба чатырма відамі. Прастору, не занятую хлебам, занялі размаітыя "ўкусьняшкі".
І потым - што з сольлю, што з гэтай маёй цнатліва-беласьнежнай нармальнай чалавечай сольлю, блеаць?! Нават да яе дабраліся: цяпер гэта ня проста соль - цяпер гэта няпэўнага колеру субстанцыя зь зёлкамі і яўным хімічным пахам глутамата натрыя, каб было смачна. О, богі!..
Адна толькі думка пра тое, што ўсё гэта - можна нават не сумнявацца! - будзе зьедзена, выпіта, пераварана, апранута, нацягнута, накінута, абута, намазана, уцёрта ў скуру, распрыскана, выкарыстана, спажыта - павергла ў амаль містычную вусьціш.
Раней я празь дзень выносіў максімум паўпакета сьмецьця. Зь зьяўленьнем жанчыны ў доме - штораніцы два-тры. І гэта яна яшчэ не пасьпела перавезьці свайго коціка!..
Людцы, я бачыў пекла.
P.S. Каб не было непаразуменьняў: ніякіх кардынальных зьменаў у маім жыцьці не адбылося - проста давялося на тыдзень пацясьніцца і пажыць пад адным дахам з дваццаціпяцігадовай дамай, покуль кантора не знайшла для яе асобную кватэру.. Але цяпер усё ўладкавалася. Цяпер грае: Валерий Сюткин - Как жаль, но ты сегодня не со мной
|
студзеня 9, 2012
06:17 am - Ня быць Суперфасфатавым
-Тинькофф, что у тебя с лицом?! -За качество ответил..
Брр, так нязвыкла..
Калі 7 год таму заводзіў свой Ўтульненькі, то ў думках браў сабе правіла захоўваць дзеля "чысьціні жанру" ананімнасьць, ня посьціць фотак, і наогул - не паліць лішні раз канторку. Але зь цягам часу менавіта гэтая паўсюдная жэжэшная ананімнасьць і безадказнасьць абрыдла. Апроч чыста асабістага жаданьня бачыць і ўяўляць жж-фрэндаў і суразмоўцаў, зьявілася нейкая ўнутраная патрэба ў тым, каб мае словы суправаджаліся і фізіяноміяй маёй, а не Вернэра Гольдбэрга ці Маякоўскага. Каб за тое, што пішаш, маглі, фігуральна кажучы, і руку паціснуць, і ў морду плюнуць.
Так што - хэлоў, уорлд. А маскі хай застаюцца тым, хто на плошчах дзевак дубінамі б'е.
|
сьнежня 23, 2011
01:11 am - Раскрываючы тэму сісек. Наўздагон менскай акцыі Femen (частка 1)
Пра тое, што так званы прэзідэнт проста непаўнавартасны псіхічна - не казаў хіба толькі лайдак. Найбольш яскравае сьведчаньне таму - поўная адсутнасьць публічных праяваў такіх неад'емных прыкметаў душэўнага здароўя, як пачуцьцё гумару і здольнасьць да самаіроніі. Зрэшты, узурпатар нават у гэтым зусім не ўнікальны: клінічная сур'ёзнасьць і жартафобія, няздатнасьць да самаіроніі - ці не найпершая прыкмета любой дэспатыі. Ўся справа ў тым, што існуюць пачуцьці, якія немагчыма адчуваць адначасова. Адна з такіх параў-антаганістаў - сьмех і страх. Страх падданых ёсьць галоўным рэсурсам любой дыктатуры. Гэта шкарлупіньне таго яйка, у якім хаваецца іголка ейнае сьмерці. Але немагчыма баяцца таго, што сьмешна, убога і недарэчна. Таму кожны ўдалы жарт у бок Хунты - як удар ніжэй поясу, то бок, па шкарлупе. Ва ўкраінскім кантэксьце Femen - праект неадназначны. Акцыі гэтых адчайных дзевак у краіне, грамадзкае жыцьцё якой і без таго досыць карнавальнае ды яўна ня надта хворае на пурытанства, ханжаства, прыгон і заняволенасьць - выглядаюць, як на мой густ, часьцяком дзіўна, недарэчна і лішне. Зусім іншая справа Беларусь! Тут гэтым пэрформансам з сісястым "Лукашэнкам" у бутафорскіх пагонах і аксельбантах украінкі патрапілі ў самую кропку - пацыента сапраўды балюча ўязьвілі, падняўшы на сьмех. На сьмех грубы, раблезіянскі - і ўсім зразумелы.  Сваёй акцыяй дзеўкі, вобразна кажучы, схапілі Кашчэя за самае яйка. Адсюль - і такая хваравітая рэакцыя. Трусьлівая і адкравенна скоцкая, яна толькі лішні раз наглядна прадэманстравала: тыя, хто зараз пачуваюцца ў Беларусі гаспадарамі - слабакі, у якіх сапраўды няма нічога мужчынскага; і, насуперак дзяшовай бравадзе, у грамадзяніна Лукашэнкі А.Р. абсалютна няма яец. Ёсьць толькі адно-адзінае яйка (над якім ён так трасецца і прымушае трэсьціся ўсю сваю камарыльлю) - як у ці то Кашчэя, ці то калекі.
|
сьнежня 10, 2011
10:47 pm - Некалькі назіраньняў пра актуальны палітычны расклад у РФ вачыма беларуса
Насамрэч, першае, што кідаецца ў вочы беларусу, калі казаць пра расейскае палітычнае жыцьцё - тое, што ўсё гэта мы праходзілі, і ў цэлым РФ рухаецца тым жа ганебным шляхам, што і Беларусь, толькі, як і належыць малодшым братам:) - з адставаньнем на 5-10 год. Гэта міжволі распалагае да пэўнае паблажлівасьці ў дачыненьні да "наіўных" русакоў. Толькі гэтае пачуцьцё ўсё ж падманлівае - што ні кажы, а ніхто ня ведае Расію лепш за саміх рускіх. Што да назіраньняў. Месца - Белгарад, фокус-група - каля 30 ІТРаў і рабочых (мясцовых белагорскіх, маскоўскіх, башкірскіх, сібірскіх), мужчыны ад 24 да 55, метад апытаньня - задушэўныя размовы за кубкам чаю, часам пры ўключанай зомбіскрыні з навінамі. Асноўнае: 1) Нянавісьць да медвепутаў ды ЕдРа, стомленасьць ад іх - абсалютная. 2) Нагэтулькі ж абсалютная электаральная наіўнасьць. Амаль пагалоўная гатоўнасьць на поўным сур'ёзе успрымаць пэрсанажаў кшталту Жырыноўскага ці Прохарава за рэальную альтэрнатыву. Заўвагі аб тым, што другі - алігарх (а значыць, падкантрольны Крамлю апрыёрна), а першы - і наогул прыдворны паяц, чыя партыя, нягледзячы на ўсю рыторыку, на справе заўжды галасуе "як трэба" сапраўды сур'ёзным дзядзям - успрымаюцца як адкрыцьцё Амэрыкі. 3) Кепскае валоданьне "матчасткай". Нават пра Навальнага тут мала хто чуў. Што яшчэ бачыцца неабходным адцеміць: 4) Па вялікім рахунку, няпужанасьць. Адсутнасьць ня проста вопыту, але, што важней, і менавіта нэгатыўнага вопыту вулічнай барацьбы. 5) Рускі нацыянальны фаталізм - тое, што ў адных абставінах прымушае скласьці лапкі, як тая жабка ў малацэ, але ў іншых - палезьці на танк зь віламі. 6) Неверагодная у параўнаньні зь Беларусьсю лёгкасьць у набыцьці на чорным рынку агнястрэльнай і іншай зброі. 7) Імкненьне цэнтральных уладаў хоць бы мінімальна "адпавядаць стандартам" і "соблюдать приличия" - надта ж моцнае ў расейскіх "элітаў" жаданьне бачыць сябе часткай "цывілізаванага сьвету" і карыстацца ягонымі дабротамі. Шалёныя сродкі ад распілу радзімы да гэтага распалагаюць. У якасьці падсумаваньня: нягледзячы на тое, што сітуацыя ў РФ бачыцца менш прадказальнай за беларускую, і аб'ектыўна магчымасьцяў у расейскай рэвалюцыі нарэшце здарыцца непараўнальна больш - асабіста я ўсё адно мяркую, што беларуская адбудзецца раней, а расейцаў, на жаль, чакае доўгая і марозная зіма, да якой мы ўжо амаль і прызвычаіліся.
|
сьнежня 8, 2011
12:19 am - Мужчыны, якіх вы выбіраеце
Сяброўка, якая колісь зьехала ў Штаты - дзеўка дастаткова сімпатычная і проста выдатны чалавек рэдкае асабістае прыстойнасьці - пажалілася ў лісьце на амэрыканскага хлопца. Той хлопец (цяпер ужо былы бой-фрэнд), па сяброўчыных словах - разумны і эрудыраваны, але лянотны і бязвольны малады чалавек, на беспасьпяховае выцягваньня якога з балота ўласнае інфантыльнасьці яна забіла 5 год жыцьця, аб чым цяпер смуткуе. Міжволі ўзгадалася нашумелае колісь эсэ М.Мартысевіч Мужчыны, якіх мы выбіраем пра беларусаў - паводле аўтаркі, спрэс генэтычных лузэраў і няўдачнікаў™. Дарэчы, тады эсэй, нягледзячы на агульную жывасьць, мне проста не спадабаўся (як зазвычай проста не падабаюцца тэксты, напісаныя з злосьцю і крыўдай, але без каліва канструктыву). Цяпер жа, перагледзеўшы комэнты, мяне дзівіць іншае: амаль пагалоўна станоўчая жаночая рэакцыя, і адсутнасьць комэнтаў у духу "а вось я не такая, і лузэраў я не выбіраю!" (спадзяюся, такіх дамаў было нямала, толькі яны проста тактоўна змаўчалі). Бо, калі адкінуць сьвядомую інтэлектуальную(?) правакацыю - атрымаецца, што тэкст-та атрымаўся зусім не пра мужчынаў, і, пагатоў (як яскрава паказаў досьвед маёй прыяцелькі, абраўшай сабе няўдачніка нават сярод мільёнаў хлапцоў сьвету залатога мільярда), не пра менавіта беларускіх. Тэкст - пра беларускіх жанчынаў, якія самі робяць свой выбар! Па вялікім рахунку, усё мы, незалежна ад полу - няўдачнікі. Хоць бы таму, што вымушаныя жыць у надзвычай недасканалым сьвеце. Але няўдачнікі ў вельмі рознай ступені, і беларусы тут не выключэньне: выбар ёсьць нават сярод нас. Таму для больш удачлівых беларусак заўжды знойдзецца нешта адпаведнае. А іншым можна хіба што параіць пастарацца сублімаваць свой мацярынскі інстынкт у стасункі ну хоць бы з хатняй жывёлай - катом ці сабачкам - але ніяк не з мужчынамі. Каб ня трапіць у тую ж пастку, што і мая мілая сяброўка на супрацьлеглым канцы сьвету. P.S. Мяне і самога, прызнацца, падмывае часам напісаць нешта такое ж злоснае (праўда, больш справядлівае) пра рысы, уласьцівыя многім дамам. Але ў такія хвіліны я задаю сабе пытаньне: а ці згадзіўся б я, калі б быў выбар, у наступным жыцьці нарадзіцца жанчынай? І тады, зразумеўшы, што жанчынай, як ні круці, быць усё адно непараўнальна цяжэй - злавацца перастаю..
|
лістапада 14, 2011
09:50 pm - Рускія і цьвік
Напэўна, кожны тутэйшы ведае показку пра тое, як павядуць сябе рускі, украінец і беларус, сеўшы на цьвік у купэ цягніка (нагадаю: рускі нібыта брудна вылаецца, вырве цьвік ды злосна выкіне яго ў вакно; украінец цьвік вырве, але "гаспадарліва" пакладзе яго ў кішэнь; а беларус, пашураваўшы азадкам, прыме найменш балючую позу з думкай "а мо яно так і трэба?").
Наогул показкі пра асобныя нацыі звычайна хоць і вульгарныя, але дасьціпныя. Толькі сумняюся, што гэтая: калі пра беларуса і украінца атрымалася, магчыма, і трапна, то наконт русака..
..Па праўдзе, я амаль у захапленьні ад калегаў-рускіх (нягледзячы на пэўныя чыста рускія "бзікі", да якіх я быў гатовы, і зь якімі застаецца толькі зьмірыцца). Язык не паварочваецца называць іх маскалямі. Гэта ўжо мой шосты працоўны калектыў, і ў параўнаньні з папярэднімі пяцьцю беларускімі - дакладна найлепшы.
Едучы сюды, у рускую правінцыю, я, прызнацца, думаў, што давядзецца сутыкнуцца з тым, што завецца "поцреотизм" - Путин-Медведев, "Россия поднимается с колен", Православіє, Русский Кавказ, "белорусы, берегите батьку!".
Але апынулася, што нічога падобнага. Паслухаць размовы падчас кофе-брэйкаў - дык кожны калега, ад дваццацігадовых юнакоў да "ветэранаў" ужо пэнсійнага веку тут атрымліваецца зацятым ненавісьнікам крамлёўских карлікаў, "партии жуликов и воров" і наогул - цяперашняй расейскай рэчаіснасьці. Але дзіўна: ніводны ня можа пры гэтым уцямна патлумачыць, чаму ў такім разе амаль ніхто з расейцаў актыўна не пратэстуе, а расейскія "маршы нязгодных" глядзяцца ўбога нават у параўнаньні з акцыямі пратэсту нібыта забітых і непасіянарных беларусаў у маленькім (побач з Масквой) Менску, прытым, што магчымыя наступствы ўдзелу ў іх для нас значна цяжэйшыя. Вось сапраўды: чаму?
У беларуса няўдзел у актыўным супраціве тлумачыцца: баязьлівасьцю; вынікаючай з баязьлівасьці пасіўнасьцю; баязьлівасьцю, замаскіраванай пад абачлівасьць, скептыцызм, апалітычнасьць ці нават лаяльнасьць. Але ў расейцаў, здаецца, мае месца быць нешта іншае. Русакам не дае наважыцца на актыўны супраціў тое ж самае, што колісь гнала іх уштыкавую на танкі: дзіўны рускі фаталізм. І калі б мяне папрасілі агучыць самае "рускае" выслоўе, то я б назваў не "работа дурака любит" і, вядома, ня "утром выпил - день свободен", а: "двум смертям не бывать, а одной не миновать".
Не бяруся судзіць, што тут паўплывала болей: фрустраванасьць ад краху савецкае Імпэрыі (якая, што б там ні казалі, была іхнай) - краху, які адбыўся насуперак волі большасьці расейцаў; альбо традыцыйная пазіцыя маскоўскае царквы-блядзі - прыдворнай жанглёркі хрысьціянскімі тэзамі; альбо нешта іншае. Толькі хутчэй русалка сядзе на шпагат, чым рускі ўзбунтуецца супраць сваёй пахабнай улады. Але спыняе яго ня боязь за свой азадак, а паталагічнае нявер'е ў саму магчымасьць паўплываць на парадак рэчаў.
Таму, сеўшы на цьвік, русак, вядома, мацюкнецца, але вырываць яго ня стане, неа: ці то з-за таго, што "кожны цьвік ад Бога", ці то ад іррацыянальнай упэўненасьці, што на месца кожнага выдзернутага цьвіка нейкая таямнічая Падла загоніць новы, яшчэ выстрэйшы. Але, не вырываючы цьвіка, русак, тым не менш, будзе імкнуцца пасадзіць на яго і беларуса з украінцам, і шчыра абурыцца, калі яны на тым цьвіку сядзець не пажадаюць. Бо як жа ж так - мы ж браты!
Вось так показка пра цьвік мусіць выглядаць правільна. Праўда, атрымалася нешта ня сьмешна.
Цяпер грае: ЛТ - Ня быць скотам
|
кастрычніка 18, 2011
06:35 pm - Чамадан-Вакзал-Расія Ну, вось і ўсё.
Крывавы Рэжым можа сьвяткаваць чарговую маленькую перамогу - яшчэ адзін адмарозак, які шчасьця свайго ня ведае, выпраўляецца адсюль нахер.
Ня ведаю, як пойдуць справы на новым месцы; ня ведаю, калі вярнуся; і ня ведаю, ці будзе магчымасьць папісваць ва ўтульненькі - але, спадзяюся, уся гэтая бадзяга ненадоўга.
Чао!
|
кастрычніка 17, 2011
03:05 pm - Must see Беларусі Наўздагон папярэдняму допісу - мой асабісты суб'ектыўны рэйтынг найцікавейшых гарадоў і мястэчак Беларусі (з папраўкай на тое, што быў пакуль не паўсюль).
ТОР-10 гарадоў:
10.Гомель 9.Глыбокае 8.Нясьвіж 7.Полацак 6.Менск 5.Віцебск. Год дзесяць таму ён бы нават у дзясятку ня трапіў, але адноўленыя Ўспенскі сабор і Васкрасенская царква часткова вярнулі Віцебску гістарычны сілуэт. І, галоўнае - гэта толькі пачатак. Як палачанін, па-добраму зайздрошчу Віцебску.. 4.Магілёў 3.Горадня - а вось яна яшчэ дзесяць год таму была б адназначна першай. але.. :(( 2.Слонім 1.Наваградак. Цікавы факт: гледзячы на руіны дзьвюх вежаў наваградзкага замка, цяжка паверыць, што ён - насамрэч ці не найлепш захаваны ў Беларусі. Але вучоныя кажуць, што пад зямлёй замкавыя сьцены закансэрваваліся ледзь не па ўсім пэрымэтры, да вышыні 4-6 мэтраў. Той рэдкі выпадак, калі людзкое сьвінства (замкавая гара доўгі час служыла гарадзкой звалкай) пайшло помніку на карысьць.
ТОР-12 мястэчак:
12.Копысь - і не пытайцеся мяне, чаму. 11.Смаляны - у радыкальнага запусьценьня ёсьць усё ж пэўны шарм. 10.Дзісна 9.Лынтупы 8.Сьвір 7.Варняны 6.Жыровічы 5.Друя 4.Гальшаны 3.Ружаны 2.Іўе 1.Мір (нават не зважаючы на замак)
Пытаньне найцікавейшых аб'ектаў, як прыродных, так і створаных чалавекам - пакуль пакіну ў спакоі.
|
верасьня 8, 2011
10:14 pm - Малы пуцяводнік па полацкіх кабаках. Частка першая. Спатканьне. Plaza Вернісаж.
У мінулым допісе я выказаў парадаксальнае меркаваньне, што цяперашні беларускі крызіс лепей за ўсё перасіджваць у кавярнях-рэстаранах. Штопраўда, здагадка гэтая закралася пасьля вандровак па невялічкіх райцэнтрах. Таму нічога дзіўнага, што спраўджваць яе вырашыў і вярнуўшыся ў родны (Нава)Полацак. Вынікі і ўражаньні буду па меры паступленьня выкладаць тут. Пакуль яшчэ рана казаць, але спадзяюся, што ў выніку гэта станецца невялічкай пэрсанальнай прапагандай культуры ежы па-за хатай. Упэўнены, што наяўнасьць яе зрабіла б жыцьцё беларуса лепшым..
Наогул, у Полацку-Наваполацку зь месцамі, куды ня гідка схадзіць самому (пагатоў, запрасіць даму) - дужа цяжка, асабліва апошнія год сем. Звычайна гэта альбо гоп-стоп-кабакі (класічны прыклад - "Быліна") зь нятленным "Уладзімірскім Цэнтралам" па вечарох, альбо месцы з атмасфэрай навязьлівага блядзтва, наведнікі якіх пра ежу думаюць у апошнюю чаргу. Ці не адзіная любімая колісь вельмі даўно "Братчына", што месьціцца ў кляшторных мурах - і тая ганебна збыдлілася. Дайшло да таго, што, на маю думку, лепшымі месцамі для вячэры-і-нічога-больш у (Нава)Полацку сталі звычайныя піўныя. Таму, перабраўшы ў думках усе мажлівыя варыянты, вырашыў выправіцца ў някідкую полацкую кавярню "Спатканьне".
"Спатканьне" - гэта, сука, брэнд. Вядомы, здаецца, ледзь не з часоў заснаваньня Полацка. Прынамсі, за саветамі гэтая кавярня ўжо беспакарана існавала. Я памятаю "Спатканьне" з тых часінаў, калі наведнікі ў ёй абслугоўваліся брутальным савецкім зьверабабам, які пры нагодзе грозна рычэў "з чаем не саджаем!"
Што я магу сказаць. Ваісьціну, няма ў гэтым сьвеце нічога вечнага - за прамінулыя гады нават гэтае месца зьмянілася.
Еўрарамонт - хоць і чысьценька-безаблічны, але прынамсі вытравіў цяжкі і недарэчны для забягалаўкі такога ўзроўню ўрачысты савецкі пафас. Прыймальна. Замест зьверабаба - жыцьцярадасная і ўсьмешлівая кроў-з-малаком фройляйн Наташа, зь неабдымным бюстам пятага памеру як мінімум. Харашо!
Музычнае суправаджэньне - не ідэал, але і не блявоціна. Напрыклад, круцілі Арыю. Хоць і не люблю гэтых прыстарэлых клоўнаў, але ў параўнаньні з тым, што гучыць у кабаках невялікіх гарадоў звычайна - проста шык!
Публіка. На той момант вечару панядзелка - амаль адсутнічала. Толькі за адном столікам кушалі тры хрундзелі сьціплага абаяньня пацаноў з раёна. Ізрядно откушав, па-пацанску галантна запрашалі пяты памер на танец. Але Наташа адмовіла - маўляў, на працы. Жорсткае дынама :-)
Ну і інфа па сутнасьці (усё ж, я ійшоў дзеля вячэры, а ня пятага памеру). Ежа здалася добраякаснай. Сьвініна ізноў была, ёў! Узяў яе (запечаную з сырам) - 11тыс; рызотта на гарнір - 4.5тыс; на першае пабалаваўся булёнчыкам з фрыкадэлькамі і зелянінай - 1.8тыс(!); паколькі пасьля фуршэта з гасьцямі-масквічамі мяне, што называецца, прабіла на хаўчык - замовіў яшчэ і блінчыкі зь вяндлінкай (плюс 6тыс). Наеўся, як той казаў, ад пуза. І смачна - прынамсі, сам я, ня гледзячы на вялікі стаж халасьцяцкага жыцьця, гатую горш. Рахунак - менш за 25тыс. Магчыма, гэта і не рашэньне на кожны дзень, але пару разоў на тыдзень - лічу, без праблем.
Пасьля гэтага масквічам закарцела ўваліцца ў нашу наваполацкую Plaza Вернісаж - мясцовым няма патрэбы тлумачыць, што гэта за месца, а іншым лепей і ня ведаць. Але ў гэтай прэтэндуючай на пэўную ілітнасьць установе пачулі ад афіцыянткі фразу, вартую нямога захапленьня і гучных апладысмэнтаў. Бо ў гэтай фразе, зьмясьцілася, бадай, усё, што мы так горача любім у суровым беларускім сэрвісе. Увага, фраза: пройдіте в соседній зал - здесь убрано! Лічу, гэта шэдэўр і нятленка.
Масквічы выпалі ў асадак і з перапуду замовілі жюльен. А я ябаў гэтае завідзеніе канём.
|
верасьня 3, 2011
04:46 pm - Смак крызіса*
Калі ў іх няма хлеба - хай ядуць пірожныя!Яшчэ нядаўна я меркаваў, што сапраўдны - а ня цацачны - крызіс мусіць мець смак лівера і незапраўленай пярлоўкі. Я, уласна, і зараз думаю, што меркаваньне гэтае цалкам рэзоннае. Але.. гэта толькі калі вынесьці за дужкі час і месца, у якія пашчасьціла жыць беларусам. Пачнем з таго, што ад самага старту Крызіс меў для мяне смак і водар шатландзкага віскі. Бо друг і галоўны кампаньён па алкагольных падарожжах douhi - звычайна адэпт традыцыйных для нашых шыротаў напояў - раптам як з ланцуга сарваўся. "Усё", - кажа - "Сярога, баста! У краіне Крызіс - таму сёньня альбо ніколі! Адгэтуль - толькі віскі!" Так і даводзілася шторазу залівацца гэным віскі (бо заўтра ж ня зможам сабе дазволіць, як жа), ажно пакуль не ўзгадаў, што я ж, па праўдзе, болей па чырвоным сухім, дый не ў такіх дозах.. Але нядаўна крыху абсурдная практыка займела цікавы працяг. Павандраваўшы зь сябрамі па Беларусі, магу сказаць, што ці не найлепшае антыкрызіснае рашэньне ў плане ежы - харчаваньне ў рэстаранах! Вядома, не кажу пра псеўдаэлітныя рэстарацыі ці "ўтульныя дэмакратычныя" менскія кавярні з цэньнікамі мінімум у сярэдні дзённы заробак. Я маю на ўвазе крыху дрымучыя з выгляду установы, у якія не павядзеш дзевушку, і паўз якія з гэтае прычыны звычайна грэбліва праходзіш. Дзіўна, але пры частковым захаваньні яшчэ савецкага антуражу, якаснае напаўненьне - калі разглядаць рэстарацыю як установу, дзе можна паесьці, а не як месца для выхаду "ў сьвет" - з тае пары значна падцягнулася. Мяркуйце самі. За апошні тыдзень давялося пакушаць у трох рэстаранах - у Астраўцы, Бярозе і Нясьвіжы. Першыя два - здаецца, ад мясцовых райспажыўкааперацыяў, а Нясьвіская "Ратуша" з бесталковай, але добразычлівай афіцыянткай - выгляду яўна прыватнага; і ўсе - на цэнтральных плошчах сваіх гарадоў. Дык вось. Па-першае, мяса ёсьць паўсюль, што па нашых часінах ужо радуе. Па-другое, згатаванае ўсё адмыслова навучанымі людзьмі досыць прыстойна. Трэцяе - цэны (прынамсі пакуль) як у гандурасах: у самым дарагім месцы - нясьвіскай "Ратушы" - наелі на 25тыс з пэрсоны. Па цяперашнім рэальным курсе менш за $3 за паўнавартасны абед з першым, другім (з гарнірам і салатам), і трэцім. Вось і атрымліваецца. Зьнікла з крамаў мяса? Грэчка па коштах набліжаюцца да чырвонай ікры? Ня можаш набыць самага неабходнага? Рост "камуналкі" прымушае заліваць у чайнік роўна столькі вады, колькі патрэбна для чаепіцьця, каб не спаліць электрычнасьці звыш меры? Выйсьце ёсьць - харчуйцеся ў рэстаранах! Так прасьцей і таньней. Напэўна, калі стану багатым настолькі, што красуні пачнуць сьмяяцца з маіх жартаў, а ветлівымі будуць нават вахцёры - то змагу сабе дазволіць і гатаваньне хатняй ежы з звышякасных прадуктаў. А пакуль, на жаль - толькі рэстараны. Крызіс, гаспада.. -------- *Граммар Нацы можа заўважыць, што правільна пісаць "Смак крызіс у", бо "крызіс" - споцям абстрактны. Але ў тым і штука, што абстракцыі для беларусаў скончыліся - пачалася рэальная, асязальная жопа.
|
ліпеня 25, 2011
04:23 pm - "А па-мойму, яны аднолькавыя"

Заўжды раздражнялі хамячкі-гуманісты, якія квохчуць пасьля кожнага землятрусу ці тэракту.
Але тыя, хто выстаўляе Андэрса Брэйвіка псыхапатам і маньякам, застаючыся, умоўна кажучы, у кашульцы з Чэ Геварам - проста па-за межамі дабра і зла.
Спадары, вы - альбо дурні (што, у прынцыпе, нармальна), альбо крывадушныя мудакі.
Крыўдна? Несправядліва? Тады патлумачце, калі ласка, чаму Брэйвік - гэта "фі", а Чэ - "ня".
|
ліпеня 19, 2011
07:47 pm А гэта праўда, што Петрапаўлаўскі сабор 1620-х - самы стары ацалелы будынак Менска?

|
траўня 22, 2011
12:49 pm - Дзьве цытаты
Ня ведаю, наколькі падрабязна разгледжаныя гісторыкамі і публіцыстамі метамарфозы Саўка праз прызму стаўленьня да Царквы і папоў, але тэма насамрэч цікавая і ўдзячная.
Цяжка сказаць, чаго ў дзеяньнях захапіўшых уладу бальшавікоў супраць папоў было болей - жаданьня пад корань вынішчыць любую ідэйную канкурэнцыю; прыгматычнага дзяржаўнага будаўніцтва новае надэтнічнае Імпэрыі, у якой разнастайныя рэлігіі і "мелкатраўчатыя" этнічныя нацыяналізмы толькі блыталіся б пад нагамі; альбо рамантычнага (я гэта нават без сарказму кажу) акту сацыяльнае творчасьці, але чытаць тагачасныя антыклерыкальныя тэксты - суцэльная асалода:
"Принесённое к нам из Византии православие сломило и загубило буйный языческий дух дикого свободолюбивого росса, целые века держало народ в невежестве, было гасителем в русской общественной жизни истинного просвещения, убивало поэтическое творчество народа, глушило в нём звуки живой песни, вольнолюбивые порывы к классовому освобождению. Само пьянствуя и подхалимствуя, древнерусское духовенство приучило к пьянству и подхалимству перед господствующими классами и народ, а своей духовной сивухой — проповедями и обильной церковно-книжной литературой - окончательно создало почву для полного закабаления трудящихся во власти князя, боярина и жестокого чиновника княжеского — тиуна, творившего суд и расправу над угнетенными массами".
Паэзія! І які кантраст з панылай брэжнеўскай эпохай:
Принятие христианства укрепляло государственную власть и территориальное единство Древнерусского государства. Оно имело большое международное значение, которое заключалось в том, что Русь, отвергнув "примитивное" язычество, становилась теперь равной другим христианским народам.
Камунякі, якія генэравалі тэксты кшталту першага, яшчэ маглі даць сьвету нешта калі не карыснае і добрае, то прынамсі новае і цікавае. У другім жа, напісаным праз паўстагодзьдзя сухой дзелавітай канцыляршчынай, ужо пачынае праглядацца сумная (на мой погляд) і нецікавая будучыня - сьмерць ідэяў і ідэалаў, на зьмену якім прыйдуць голы прагматызм і цынічны распіл; мода на "дзяржаўнікаў" і жукаватых "крэпкіх хазяйсьцьвеньнікаў"; чапляньне за ўладу дзеля ўлады, навядзеньні "канстытуцыйнага парадку"; адмаўленьне ад творчасьці і самабытнасьці на карысьць гатоўнасьці цягнуцца ў рэчышчы "аб'ектыўных" і навязаных звонку тэндэнцыяў; панылае рысканьне у пошуках крэдытаў, субсідыяў і інвэстыцыяў ды качэньне да глябальнае катастрофы разам з астатнім цывілізаваным сьветам дзесьці ў трэцім вагончыку.
Усё ж, першых (а, па сутнасьці, і апошніх) камунякаў, падчыстую вынішчаных Сталіным, крыху шкада.
|
сакавіка 25, 2011
09:25 pm - "Адкрыты ліст" Будзіміру з нагоды ягонага сыходу з Радыё Свабоды
Пасьля таго, як у выніку падзеяў 19.12 я патрапіў на суткі, мой самы старажытны сябар, да таго апалітычны, канчаткова схіліўся да эміграцыі. І адмыслова прыехаў з-за мяжы на радзіму, каб афіцыйна адмовіцца ад грамадзянства РБ. "Пасьля такога" - сказаў ён - "проста не ўяўляецца, як можна жыць у такой краіне, хадзіць на працу, сплочваць падаткі і быць паслухмяным грамадзянінам гэтай дзяржавы". Мяне гэты момант апошнім часам напружвае як ніколі. Нават калі ты й ня надта "паслухмяны".. Эканамічна ты ўсё адно ў Сыстэме - нават калі ты стрэмка ў ейным азадку. Рэжым сілкуецца табой і тваімі падаткамі. І ня май ілюзіяў, што хітра падмануў Сыстэму, калі раптам знайшоў магчымасьць ня сплочваць ёй свой падаходны. Ты пойдзеш у краму па хлеб, у кошт якога як мінімум будзе закладзены ПДВ. Возьмеш піўка для рыўка, ці заправіш бак - і аўтаматычна адлічыш яшчэ і акцыз. Танюткі ручай, зь якіх складаецца грашовая рака, што сплывае на заробкі чыноўнікам, КДБ і міліцыі, на закупку дубінак і вытворчасьць аўтазакаў. То бок, ты падтрымліваеш Рэжым рублём адным толькі фактам свайго тут існаваньня. Варыянтаў пазьбегнуць гэтага няшмат: эміграцыя альбо ўцёкі на хутар ці ў зямлянку ў найлепшых традыцыях анарха-прымітывізму. Іншымі словамі, жыцьцё ў лукашэнкаўскай Беларусі - як першародны грэх у хрысьціянаў: нават калі нібыта ня робіш нічога кепскага - ты ўсё адно ў нейкай ступені "запэцканы". Таму, Зьміцер, гэтае тваё маральнае чыстаплюйства ("не магу працаваць на РС, бо яно " ёсьць часткай амэрыканскай дзяржаўнай прапагандысцкай машыны, а значыць, супрацоўнічаючы зь імі, я прымаю на сябе часьцінку віны за злачынствы амэрыканскай дзяржавы") ўважаю ня толькі па-юнацку максімалісцкім (што для такой старой порхаўкі неяк нават і дзіўна) і крыху пазёрскім, але і марным: пакуль ты тут, застацца абсалютна "чысьценькім" усё адно не атрымаецца. Важней іншае: дзе ад цябе карысьці болей, і што найлепей адпавядае твайму пакліканьню. У гэтай дзяржаве засталося зусім няшмат месцаў, дзе адораны чалавек можа праявіць свой талент, пры гэтым ня скурвіцца, і пры гэтым пракарміць сям'ю. Радыё Свабода - адно з апошніх такіх месцаў. І ты быў там дарэчы (хоць і гадзкі камуняка!). Прафукаць яго і заняцца чымсьці (напрыклад, нічым), з чым някепска спраўляецца і шараговы абываталь - злачынства перад сабой і іншымі, няйначай.
|
сакавіка 19, 2011
08:13 pm - Слова Капітану Відавочнасьць Шторазу, набываючы алькаголь, ты фінансуеш Рэжым.
Ік..
|
сакавіка 14, 2011
11:44 pm - Самыя надзейныя спосабы быць з галавы да ног аблітымі памыямі ў Беларусі 1)Перамагчы ў конкурсе прыгажосьці. 2)Паехаць ад краіны на Эўрабачаньне. 3)Стаць гульцом нацыянальнай футбольнай зборнай.
Што яшчэ?
АПДЭЙТ 4) by kabierac : балатавацца кандыдатам на прэзыдэнты. 5) by budimir : зьехаць у эміграцыю.
Усё вельмі ў тэму, лічу. Хто не пазнаў сябе - цісну лапу.
|
|
|